Кантакты

Міхась Дайняк:
LinkedIn: https://www.linkedin.com/in/mihas-dainiak/
Пошта: mihanius7@gmail.com

Запрашаю Вас напісаць і атрымаць больш падрабязнасцяў аб працы над праектам!

Падтрымаць

Самыя першыя нарысы праграмы з’явіліся ў 2013 годзе, у сярэдзіне вучобы на фізічным факультэце Беларускага Дзяржаўнага Універсітэта. Гэты малы аматарскі даследчы праект быў напісаны ў Delphi, меў графічны інтэрфэйс і практычна не выкарыстоўваў аб’ектны падыход да праграмавання 🙂

Асноўнае развіццё праект атрымаў у перыяд 2015-2018 гг. падчас працы ў вялікім навукова-вытворчым прадпрыемстве Мінска. Патрэба ў разліках такога роду ўзнікла для вырашэння некалькіх канкрэтных інжэнерных задач, звязаных з канструкцыямі апаратаў для дыстанцыйнага зандавання Зямлі. З таго часу праграма напісана на Java.

Сёння шмат чаго змянілася. Праграма дапрацоўваецца ў вольны ад асноўнай працы час – працы, якая дае заробак і “закрыццё” асноўных жыццёвых патрэбаў. Рэшты вольнага часу часта няшмат. Але з Вашай дапамогай вольнага ад асноўнай працы часу можа быць болей. 

Запрашаю Вас паразмаўляць аб кірунках развіцця праекта, абмеркаваць спонсарскую падтрымку з Вашага боку і паразважаць аб доўгатэрміновым супрацоўніцтве!

Scroll to Top