Магчымасці

Прызначана для матэматычных разлікаў механічных мадэляў. Дазваляе у рэальным часе даследваць двумерныя сістэмы мас і пружын з улікам трэння і нелінейнасці, а таксама з улікам электрычных, гравітацыйных сілаў і сутыкненняў аб’ектаў.

Магчымасці

  • Даданне аб’ектаў у рэальным часе і іх рэдагаванне (рэалізавана)
  • Маніпуляцыі з аб’ектамі (рэалізавана часткова)
  • Адлюстраванне вектараў хуткасцяў і сілаў (рэалізавана)
  • Вывад графікаў зменаў велічынь і энергій сістэмы
  • Заданне карыстальніцкіх функцый зменаў велічынь
  • Разлікі не ў рэальным часе па заданні
  • Назіранне “цеплавых мапаў” фізічных палёў (рэалізавана часткова)
  • Вывад ізаліній фізічных палёў
  • Падлік цэнтраў мас (рэалізавана часткова)
  • Захаванне мадэляў ў файл/загрузка з файла (рэалізавана часткова)
  • Загрузка мадэляў з сервера

Каму будзе цікавай

  • Настаўнікі фізікі
  • Даследчыкі канцэптаў механічных канструкцый
  • Стваральнікі алгарытмаў кіравання
  • Канструктары матарызаваных маніпулятараў

Фізічны рухавік

  • Мадэлі кропкавых масс і (не)лінейных пружын з дэмпфаваннем
  • Электрастатычныя і гравітацыйныя ўзаемадзеянні
  • Узаемадзеянні Ленарда-Джонса, Морзэ (рэалізавана часткова)
  • Сутыкненні маса-маса, маса-пружына (рэалізавана часткова)
  • Разлік момантаў сіл
  • Аптымізацыя з дапамогай спіса суседзяў
  • Улічванне сіл трэння паветра
  • Гарманічны аналіз сістэм кропкавых мас і пружын (рэалізавана часткова)

Акрамя аптымізацыі рухавіка і развіцця графічнага інтэрфэйсу разглядаецца магчымасць рэалізацыі разлікаў у трохмернай прасторы з выкарыстаннем NVIDIA Cuda.

Scroll to Top