Мова праграмы

Першая і асноўная мова інтэрфэйсу праграмы – беларуская. Улічваючы тое, што большасць матэрыялаў па дакладных навуках у нашым рэгіёне СНД прыведзена па-руску, выбар беларускай мовы па-змоўчванні абумоўлены спробай аўтара стварыць стымул да захавання мовы менавіта сваёй краіны і горача заахвоціць навуковую інтэлігенцыю, што жыве ў нашай беларускай рэчаіснасці, да часцейшага карыстання роднай мовай. 

Акрамя мовы беларускай праграма мае пераклады на іншыя мовы, найперш ангельскую і польскую.

Scroll to Top